Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно здавалненне. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы прапаноуваем вам казкі з праекту ЮНІСЕФ "Народныя казкі для дзетак". І спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія творы, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, стануць харошым сродкам, які дапаможа далучыць маленькіх дзяцей да роднай мовы.