
Гісторыя музейнага пакоя пачалася ў 2023 годзе, калі педагогі нашага дзіцячага сада прыйшлі да высновы, што ва ўстанове назапасілася ўнікальная база прадметаў побыту, мастацтва, гісторыі беларускага народа. Размяшчаць матэрыял у цэнтрах па фарміраванні асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ў групах ужо не здавалася магчымым - ім знайшоўся асобны дом: музейны пакой, які атрымаў назву "Тэрыторыя роднай мовы"
Чаму “Тэрыторыя роднай мовы”? Было вырашана, што музейны пакой - вобласць гістарычнага пражывання беларускага этнасу, дзе мова функцыянуе як сродак паўсядзённых зносін, захавання культурнай спадчыны і самасвядомасці народа. Яна забяспечвае перадачу традыцый, песень, казак ад бацькоў дзецям, фарміруючы сувязь пакаленняў і ўнікальнасць культуры.
Такім чынам, у верасні 2023 года музейны пакой расчыніў дзверы перад наведвальнікамі, адзінай умовай для якіх сталі зносіны ў гэтым памяшканні толькі на роднай мове!
А ўжо ў 2025 годзе музейны пакой удастоены дыплома ў намінацыі "Духоўнае адраджэнне" на цырымоніі ўшанавання пераможцаў па выніках 2024 года "Адукацыя са знакам якасці".
Музейны пакой уяўляе сабой светлае прасторнае памяшканне з размешчанымі экспазіцыямі рознай скіраванасці: ад вытокаў і гісторыі беларускага народа да Беларусі сучаснай з яе навінамі і дасягненнямі.
Прадстаўленне музейнага пакоя “Тэрыторыя роднай мовы”
